На «Фабрыцы зорак» і дзве беларускі


Фабрика звёзд

Папулярная некалі “Фабрыка зорак” вяртаецца на тэлеэкраны. Новы сезон стартаваў 2 верасня. Удзел у “Фабрыцы” прымаюць 13 выканаўцаў. Свае сцэнічныя і вакальныя магчымасці будуць дэманстраваць маладыя артысты з Грузіі, Расіі, Узбекістана, Украіны і дзве беларускі —
17-гадовая Зінаіда Купрыяновіч і
24-гадовая Марта Жданюк.

Прадзюсер праекта — Віктар Дробыш, які быў ім і ў 2006 годзе. Роля вядучай дасталася Ксеніі Сабчак. Пачаўся праект вялікім канцэртам. У ім удзельнікі новай “Фабрыкі зорак” спявалі дуэтам з папулярнымі выканаўцамі. Пасля засяліліся ў “зорны дом” (падмаскоўны катэдж плошчай 1500 квадратных метраў), у якім правядуць 16 тыдняў. Будуць займацца вакалам, харэаграфіяй, танцамі, фітнэсам, адточваць акцёрскае майстэрства. З удзельнікамі праекта будуць працаваць стылісты і візажысты, майстар-клас праводзіць зоркі.

БелТА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.