Нічыя, вартая перамогі

Спорт

Адзін з момантаў напружанай сустрэчы. Фота Ігара АРХІПЕНКІ.
Адзін з момантаў напружанай сустрэчы. Фота Ігара АРХІПЕНКІ.

ФК “Лепель” — ФК “Паставы-ПМЦ” — 0:0

Барацьба ў заключным туры папярэдняга этапа абласнога першынства была вельмі вострай, бо адразу чатыры каманды змагаліся за апошнія тры пуцёўкі ў фінальны раўнд, дзе будуць разыграны медалі. Чэмпіёны вобласці — лепяльчане — набралі нядрэнную форму, паслядоўна дома пераканаўча разабраліся з камандамі Міёр і Глыбокага і разлічвалі прадоўжыць сваю пераможную серыю. Аднак і пастаўчане на выездзе згулялі надзейна і ўпэўнена, былі блізкія да таго, каб перамагчы грознага саперніка.

Напружанне адчувалася з першых да апошніх хвілін сустрэчы, але завяршылася гульня ўнічыю, якую здабылі Лубко, Голубеў, Жарскі, Дубін, Міснік, Зелянкевіч, Карага (к), І. Якаўлеў, Пасевіч, Пучынскі (В. Жылевіч), Цітовіч. Гэта вельмі павялічыла шансы пастаўчан выйсці ў рашаючы этап чэмпіянату вобласці. Туды ўслед за палачанамі, якія  на выездзе разграмілі ФК “Шаркаўшчына” з лікам 9:0, прабіліся нашы суседзі з Глыбокага. Яны ў феерычнай сустрэчы адолелі міёрцаў з лікам 5:4 і заваявалі другую пуцёўку. Камандзе Міёр толькі цуд дапаможа туды трапіць, бо яны страцілі свайго лепшага бамбардзіра з-за яго траўмы, і ім неверагодна цяжка будзе дабіцца поспеху ў Полацку супраць фаварыта.

Хутчэй за ўсё, у фінале разам з пастаўчанамі будуць гуляць лепяльчане, а канчаткова гэта высветліцца, калі пройдуць тры перанесеныя матчы. Ва ўсходняй групе “Б” датэрмінова фіналістамі сталі віцебскі “Газавік” і сенненскі “Камунальнік”. Вельмі добрыя шансы прайсці далей у гарадоцкага “Праменя”, а за апошнюю пуцёўку ў фінал пазмагаюцца ФК “Шуміліна” і талачынская “Ніва”.

Уладзімір ШЫК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.