У Пастаўскім раёне сеюць азімыя, капаюць бульбу

Сельское хозяйство

Посев озимых

Прыйшла пара закладваць аснову будучаму ўраджаю — сеяць азімыя. Па раёне гэту работу трэба выканаць на 13800 гектарах. Да сяўбы прыступілі ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. Найбольшы аб’ём работ трэба выканаць ААТ “Навасёлкі-Лучай” (2300 гектараў), “Камайскі-агра” (2250), “Кураполле-агра” (1650), “Хацілы-агра” (1450).

Пакуль найвышэйшыя тэмпы ў хлебаробаў СП “Дунілавічы-агра”: работа выканана на 30 працэнтах планавай плошчы. У гэтай гаспадарцы неабходна заняць пад азімыя 800 гектараў. На 242-х насенне запраўлена ў глебу, 208 з іх заняла пшаніца. Большасць зямель у “Дуніла­вічах-агра” —  пясчаныя. Калі ў іншых гаспадарках з-за пераўвільготненасці глебы тэхніка можа выйсці не на кожны ўчастак, то дунілавіцкія механізатары рупяцца на палях каля Сяргеевічаў, Пераслегі, Пятровічаў. Падрыхтоўкай глебы займаюцца механізатары Аляксандр Кухальскі і Павел Вайткевіч. З пасяўным агрэгатам працуе Павел Рагіня. Штодня ён засявае па 25 гектараў.

уборка картофеля

“Другі хлеб” у раёне займае 51 гектар. З іх 10 — у ААТ “Камайскі-агра”, 6 — у СП “Дунілавічы-агра”. Найбольш бульбы пасаджана ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Рэгулярныя дажджы падтапілі палеткі. Уборка ідзе марудна. З пасаджаных 30 гектараў у Навасёлках убраны толькі 2. Ураджайнасць — 208,2 ц/га. Па 303,3 цэнтнера атрымліваюць у ААТ “Хацілы-агра”,  дзе бульба займала 5 гектараў, на 3-х з іх клубні выкапаны.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.