“Юнацтва майго бесклапотная вуліца”


IMG_6718

Гэта радкі з верша мясцовай паэткі Наталіі Карнілавай, які прысвечаны роднай для яе Юбілейнай. Думаю, пад імі могуць падпісацца і дзясяткі іншых людзей, якія ў нядзелю, 24 верасня, сабраліся на пляцоўцы каля сярэдняй школы №1 з нагоды свята вуліцы. 

IMG_6785   

Прыемна, што з цягам часу на Юбілейнай жыццё не замі­рае і вуліца працягвае прырастаць новымі дамамі. З 2009 па 2015 гады тут вырас цэлы мікрараён новабудоўляў: адзін 80-кватэрны дом і шэсць 60-кватэрных. Такім чынам, уваходзіны справілі 440 сем’яў. Паступова высаджваюць дрэўцы, каля пад’ездаў новых шматпавярховак з’яўляюцца квітнеючыя клумбы. Не так даўно абуладкавана спецыяльная пляцоўка з трэнажорамі і турнікамі. Гэтая імправі­заваная спартыўная зала на свежым паветры хутка стала ўлюбёным месцам адпачынку для многіх прадстаўнікоў маладога пакалення. Заўсёды шматлюдна і на дзіцячых пляцоўках ля новабудоўляў. А значыць вуліца жыве і ў яе ёсць будучыня.

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы  № 77 газеты “Пастаўскі край” ад 27-га верасня 2017 г.

 Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.