“Жыццё праляцела, як адзін дзень”

Общество

IMG_4592

Сёлета Праскоўі Ільінічне Гіль з вёскі Целякі Курапольскага сельсавета споўнілася 90. Але, як прызналася сваім гасцям юбілярка, гэта першы дзень нараджэння, які яна сустракае ні ў полі ці агародзе, а за святочным сталом. Улічваючы, што для вяскоўцаў лета самая гарачая пара, дзівіцца тут няма чаму.

Пытаюся: “А як бы ахарактарызавалі сваё жыццё ў некалькіх словах?”

— Праляцела, як адзін дзень, — не марудзіла з адказам суразмоўца. — Тое самае напрыканцы жыцця гаварыў і мой тата (адмерана яму было 82 гады). Бачыў многае, перажыў дзве вайны, быў у палоне ў Германіі, выязджаў на заробкі ў Амерыку. А быццам нічога і не было…

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

 Поўны матэрыял чытайце на 3-яй старонцы  № 78 газеты “Пастаўскі край” ад 30-га верасня 2017 г.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.