“Зорачка” ў зямлю ўпала…

Сельское хозяйство

IMG_6689

… і дала высокі ўраджай. “Зорачка” — гэта назва элітнага гатунку бульбы, які пастаўчанка Ганна Зелянкевіч набыла сёлетняй вясной у адным з магазінаў райцэнтра. 18 клубняў пасадзіла каля хаты ў горадзе, астатнія — на дачным участку. Бульба ўрадзіла такая, што Ганна разам з дачушкай Ірынай завітала ў рэдакцыю, каб наш калектыў, а таксама чытачы раёнкі маглі падзівіцца з яе.

— Даглядалі пасевы як звычайна. Ніякіх удабрэнняў, акрамя кампосту, не ўносілі, — расказвала жанчына. — На кожным каліве — па 12-16 бульбін, кожная вагой каля 400 грамаў. А найбуйнейшыя экзэмпляры даходзяць да 600. Ураджаю з аднаго каліва нашай сям’і з пяці чалавек хапае на два дні.

Асабіста мяне памеры клубняў прыемна ўразілі, таму з цікавасцю прачытала пра гатунак на некалькіх сайтах у інтэрнэце. Аказваецца, ураджайнасць бульбы Ганны Зелянкевіч перавысіла заяўленую селекцыянерамі (9-12 клубняў на каліве вагой па 90-120 грамаў). Магчыма, гэтаму паспрыяла дажджлівае лета, бо “Зорачка” дрэнна пераносіць засуху і патрабуе шчодрага паліву.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



1 комментарий по теме ““Зорачка” ў зямлю ўпала…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.