А ў падарунак — сёмы праўнук

Личности

IMG_1363

Прыемнае супадзенне: да ветэранаў працы былога калгаса імя Чапаева Валян­ціна Іпалітавіча і Вольгі Баляславаўны Крыванос з вёскі Вярэнькі я прыехала якраз у дзень нараджэння гаспадара, да таго ж юбілейны, 85-ы.

Імяніннік ад нечаканай увагі журналіста расхваляваўся. “Пастаўскі  край” — яго любімае выданне. Хоць і зрок падводзіць (узбройваецца акулярамі і павелічальнай лупай), але прачытвае газету ад першага да апошняга радка. Як прызнаўся, найбольш цікавяць аповеды пра людзей вёскі, сялянскія справы.

Дом Крываносаў на самым ускрайку Вярэнек. Акуратна пафарбаваны, дагледжаны, перад ім — квяцісты агародчык. Чыста, цёпла, утульна ўнутры памяшкання. Найлепшае ўпрыгажэнне пакояў — фотаздымкі дзяцей, унукаў, праўнукаў.

— У нас двое дзяцей, чацвёра ўнукаў, шасцёра праўнукаў (чацвёра з іх нарадзіліся летась). Вось-вось павінен з’явіцца сёмы, — казалі.

І ён з’явіўся. У Маскве. Якраз у дзень нараджэння прадзядулі. І стаў самым дарагім падарункам юбіляру.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара.  

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 83 газеты “Пастаўскі край” ад 18-га кастрычніка 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.