Аб бацькаўскім водпуску

Общество

декретный отпуск у папы

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны расказалі сутнасць прапаноў у праект Працоўнага кодэкса адносна прадастаўлення бацьку кароткачасовага водпуску пры нараджэнні дзіцяці.

Плануецца, што бацьку будзе прадастаўлена безумоўнае права скарыстацца водпускам у сувязі з бацькоўствам тэрмінам да 14 дзён у першыя паўгода пасля нараджэння дзіцяці. Акрамя таго, бацькаўскі водпуск, як і іншыя сацыяльныя водпускі па сямейных абставінах, будзе прадастаўляцца без захавання заработнай платы. Разам з тым, у калектыўных дагаворах арганізацый і прадпрыемстваў можа прадугледжвацца як іншая працягласць гэтага водпуску (больш за 14 каляндарных дзён), так і яго аплата. Для наймальнікаў прадастаўленне бацькаўскага водпуску будзе абавязковым. Праект Працоўнага кодэкса праходзіць узгадненне з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі.

Па матэрыялах БелТА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.