30 верасня ў Дуброўне ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” ушаноўвалі герояў уборачнай кампаніі на Віцебшчыне. У афіцыйнай дэлегацыі Пастаўскага раёна было 27 чалавек на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Чэпікам.
Падчас “Дажынак” галоўны інжынер ААТ “Навасёлкі-Лучай” Яўгеній Янісавіч Вішнеўскі ў ліку іншых работнікаў аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці атрымаў Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, значны ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ва ўборцы ўраджаю 2017 года.
Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.