Брава, Лера!

Личности

GUS_4144
Валерыя Патрушава з дырэктарам фестывалю-конкурсу Ірынай Мілеўскай і ўзнагародамі.

Прыемная навіна прыйшла ў пачатку мінулага тыдня ў Пастаўскую дзіцячую школу мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Адна з яе вучаніц — 5-класніца Валерыя Патрушава — заваявала Гран-пры на міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў “Зорная восень”, які праходзіў 14 кастрычніка ў Кіеве.

Разам з дыпломам і прыгожым Кубкам дзяўчынка атрымала магчымасць бясплатна прыняць удзел у наступным конкурсе “Зорная восень”. Акрамя таго, яна і педагог Галіна Эдуардаўна Барысюк пачулі шмат захопленых водгукаў пра сваё майстэрства і віншаванняў з перамогай ад прафесійных музыкантаў Украіны, выкладчыкаў і вучняў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Нам застаецца толькі далучыцца да іх і сказаць: “Брава, Лера! Брава, Галіна Эдуардаўна!”

Алена ШАПАВАЛАВА.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 85 газеты “Пастаўскі край” ад 25-га кастрычніка 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.