“Быць маці — адказна і прыемна”

Общество

IMG_8503

Мама… Гэта чароўнае слова адразу нараджае ў думках кожнага безліч станоўчых, напоўненых любоўю і пяшчотай вобразаў і эмоцый. Цэніць ролю мацярынства і дзяржава — падтрымка сем’яў з дзецьмі з’яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў яе сацыяльнай палітыкі.

Каб захаваць традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, умацаваць сямейныя каштоўнасці, павысіць прэстыж здаровай, гарманічнай сям’і і адказнае бацькоўства, сёлета з 10 па 16 кастрычніка ў Беларусі праходзіць тыдзень маці. У яго рамках запланавана шмат разнастайных мерапрыемстваў. Адно з іх —  віншаванне жанчын, якія нарадзілі немаўлятак у тыдзень маці. У нашым раёне іх дзве — Марына Мечыславаўна Татун і Таццяна Робертаўна Рабушка. Абедзве нарадзілі дачушак 9 кастрычніка. У сераду яны прымалі віншаванні, кветкі і падарункі ад старшынь раённых арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Марыны Паўлаўны Нагановіч і Таццяны Мікалаеўны Шахавай, начальніцы аддзялення ЗАГС райвыканкама Аніты Францысаўны Несцяровіч і другога сакратара райкама БРСМ Веранікі Леанідаўны Казлоўскай, якія з прыемнай місіяй завіталі ў радзільнае аддзяленне ЦРБ.

— Мацярынства — гэта Божы дар, і мы ведаем, што вы з гонарам несяце гэта званне. У вас цудоўныя сем’і, утульная хатняя атмасфера, — гаварыла М. П. Нагановіч. — Здароўя, цярпення, дабрабыту, шчасця вам і вашым малышкам. Няхай і яны ў далейшым стануць такімі ж цудоўнымі матулямі, як і вы.

Віншавальную эстафету пераняла Аніта Францысаўна, якая да ўсяго ўручыла Марыне Татун пасведчанне аб нараджэнні яе дачушкі Ліліі. Сям’я Рабушка рэгістраваць сваю Машачку (так назвалі дзяўчынку) вырашыла ў сельскім Савеце па месцы жыхарства.

У Марыны і Валерыя Татун гэта трэцяя дачка. Да дэкрэтнага водпуску мама працавала загадчыцай фермы “Сарокі” ў філіяле “Нафтазаводмантаж-агра”, тата працуе ў гэтай гаспадарцы механізатарам. Жывуць у Ляхаўшчыне. У Таццяны і Дзяніса Рабушка ўжо ёсць два сыночкі і дачушка, Маша — чацвёртае дзіця. Гэта сям’я — з Казлоўшчыны.

— Ці цяжка быць мнагадзетнай маці? — пытаемся.

— Адказна і прыемна, — упэўнены абедзве матулі. І прызнаюцца, што, хоць і маюць вопыт, знаёмства з новымі членамі сям’і ўсё роўна было вельмі хвалюючым.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.


Летась у нашай краіне нарадзілася 119 тыс. дзяцей — рэкордны паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Прычым 57,2% нованароджаных — гэта другія

і наступныя дзеці ў сем’ях. Лік мнагадзетных вырас з 62,5 тыс. У 2009 годзе да 81 тыс. У 2016-м. Па сусветным індэксе мацярынства, які складаецца міжнароднай арганізацыяй Save the Children, наша краіна ўваходзіць у лік 25 (са 179) краін свету, спрыяльных для мацярынства, і лідзіруе сярод краін СНД.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.