Дапамаглі па гаспадарцы

Общество

DSCN3697

Нягледзячы на пранізлівы восеньскі вецер, хмарнае неба і дождж, які перыядычна ішоў мінулую пятніцу, членам “пярвічкі” БРСМ пагранічнай камендатуры “Паставы” было горача ад актыўнай фізічнай працы: у той дзень разам са старшым лейтэнантам Аляксандрам Мялешкам яны — тры салдаты тэрміновай службы — ускопвалі рыдлёўкамі агарод жыхарцы райцэнтра Яўгеніі Пятроўне Мацкевіч. 

Жанчына жыве адна, зараз на пенсіі. Дзеці са сталіцы прыязджаюць перыядычна, але перарабіць усю работу па гаспадарцы не паспяваюць. У рамках круглагадовай  дабрачыннай акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям” сваю падтрымку ёй прапанавалі валанцёры з ліку ваеннаслужачых. Дарэчы, пра старт акцыі, а таксама на каго яна разлічана, мы ўжо паведамлялі на старонках газеты. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне 2-39-71.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.