Дзень мудрасці, дабра і павагі

Общество

3
Ю. Кісялёў і Г. Літвіновіч з узнагароджанымі і юбілярамі.

Пад такой назвай 2 кастрычніка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня пажылых людзей

У фае Дома культуры было шматлюдна яшчэ задоўга да пачатку ўрачыстага мерапрыемства — працавала выязная прыёмная, дзе ўсе жадаючыя маглі атрымаць кансультацыю ўрача агульнай практыкі, псіхолага, юрыста, спецыяліста па пенсійных пытаннях і в. а. раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Тут жа ішла дэгустацыя вырабаў малаказавода, працавала выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, падрыхтаваная трыма аддзяленнямі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва: сацыяльнай адаптацыі, рэабілі­тацыі і дзённага знаходжання інва­лідаў, дзённага знахо­джання для грама­дзян пажылога ўзросту і кругласутачнага знахо­джання. Якой прыгажосці тут толькі ні было! Льняныя лялькі і сурвэткі, дэкаратыўныя гры­бы, кошыкі, упрыгожаныя кветкамі з гафрыраванай паперы і цукеркамі, і нават вязаныя шкарпэткі і іншае. А яшчэ можна было папоўніць свой гардэроб новай (для будучага ўладальніка) вопраткай.   Яе бясплатна раздаваў салон “Міласэрнасць”, які дзейнічае пры ТЦСАН.

 

 

 

 

Усе героі гасцёўні атрымалі падарункі ад спонсараў мерапрыемства — раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Валерыма”.  Сапраўдны шквал апладысментаў і безліч станоўчых эмоцый выклікала музычнае аздабленне свята. Сваім выканальніцкім майстэрствам з гледачамі дзялі­ліся народны хор ветэранаў вайны і працы і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е”.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 80 газеты “Пастаўскі край” ад 7-га кастрычніка 2017 г.


цветы разделитель 2

Наступіла пара залатая

Восень. Залатая пара ў прыродзе і ў жыцці многіх людзей. Магчыма, таму ў календары так многа асаблівых дзён: пажылых людзей, маці, Нараджэнне Святой Багародзіцы, дажынкі. Усе гэтыя святы грэюць сэрца, выклікаюць удзячнасць да тых, хто выхоўвае і навучае дзяцей, вырошчвае хлеб, нясе ў сваіх сэрцах дабро і веру і да тых, чыя актыўная працоўная і грамадская дзейнасць ужо ў мінулым, але яны не забытыя.

Сёння нам хочацца ў чарговы раз звярнуцца да ветэранаў-дзяржслужачых Пастаўскага райвыканкама і ветэранаў-кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў райцэнтра, падзякаваць ім за працу і пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла і любові ў сем’ях, незгасальнага аптымізму. Няхай восень вашага жыцця доўжыцца яшчэ шмат-шмат гадоў.

Д. ПЯКАРСКАЯ, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза
работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Л. БАЛОТНІКАВА, старшыня савета аб’яднання ветэранаў
дзяржслужачых, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў г. Паставы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.