Футбалісты першыя ў вобласці, валейбалісты — у раёне

Спорт

Пастаўскія футбалісты — найлепшыя ў вобласці.
Пастаўскія футбалісты — найлепшыя ў вобласці.

Пра спартыўныя дасягненні навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа раённая газета пісала неаднойчы. І вось чарговая цудоўная нагода — выхаванцы трэнера Аляксандра Аляксандравіча Тарасевіча занялі першае месца па міні-футболе ў абласных спаборніцтвах сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а валейбалісты, з якімі займаецца Юрый Барысавіч Трафімаў, паказалі найлепшы вынік у рамках раённай спартакіяды.

Перамогу на абласных спаборніцтвах каледжу прынеслі футбалісты Валерый Пліско, Раман Пасевіч, Алег Танасіенка, Віталій Жылевіч, Максім Гарбачоў, Сяргей Міснік і Руслан Хаткевіч. Спачатку хлопцы абыгралі каманды Наваполацка і Лепеля на занальным этапе, затым — наймацнейшых сапер­нікаў з Віцебска, Оршы, Полацка і Гарадка ў фінальнай частцы. І тым самым заваявалі права прадстаўляць Віцебшчыну на рэспубліканскай спартакія­дзе, якая зараз (з 24 па 26 кастрычніка) праходзіць у Магілёве.

Валейбольная каманда каледжа.
Валейбольная каманда каледжа.

У рамках раённай спартакіяды па валейболе сярод прадпрыемстваў і ўстаноў, якая адбылася 14 кастрычніка, найлепшай прызнана каманда кале­джа. У яе склад уваходзілі Дзмітрый Аксёненка, Арсеній Шнітоўскі, Кірыл Пронька, Арцём Атвалка, Ілья Шырневіч, Андрэй Казлоўскі, Міхаіл Дзеравянка і Мікалай Жахоўскі.

Дарэчы, штогадовая раённая спартакіяда складаецца з сямі відаў спорту, і ў кожным этапе каледж прымае ўдзел. Сёлета ўжо, акрамя валейбола, адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе, лыжных гонках, плаванні і кросе. Ва ўсіх чатырох спартыўных дысцыплінах навучэнцы каледжа занялі другое месца. Наперадзе — спаборніцтвы па настольным тэнісе і більярдзе.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Поўны матэрыял чытайце на 3-яй старонцы  № 85 газеты “Пастаўскі край” ад 25-га кастрычніка 2017 г.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.