Калі жадаеце служыць у міліцыі


6789

Аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама запрашае навучэнцаў 11-ых класаў для паступлення ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь.

На падставе Указа Прэзідэнта Беларусі ад 15 сакавіка 2012 года №133 “Аб пытаннях праходжання службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь” ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені на дзённай форме прымаюцца грамадзяне, якім у год паступлення спаўняецца або ўжо споўнілася 17 гадоў, але не старэй за 25 гадоў. Каб стаць курсантам гэтых устаноў адукацыі, неабходна:

— да 15 сакавіка 2018 года падаць у кадравае падраздзяленне РАУС (каб. №10) заяву аб паступленні ў Акадэмію МУС або Магілёўскі інстытут МУС і дакументы, устаноўленыя Парадкам прыёму ва ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

— прайсці медыцынскае асведчанне і псіхафізіялагічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку;

— у тэрміны, вызначаныя Міністэрствам адукацыі краіны, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай (беларускай) мове, замежнай мове і грамадазнаўстве.

Тэрмін навучання ў названых вышэй установах складае 4 гады.

Таксама праводзіцца адбор кандыдатаў для паступлення на ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці “Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі (спецыяльнага прызначэння)”, пасля заканчэння якога гарантуецца працаўладкаванне ў сістэме ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на афіцыйныя сайты ўстаноў адукацыі МУС: www.academy.mia і www.institutemvd.by, афіцыйны сайт БДУІР: www.bsuir.by або ў РАУС па адрасе: г. Паставы, вул. Савецкая, 43, тэл. 4-21-99.

Вячаслаў ВРУБЛЕЎСКІ, намеснік начальніка РАУС

 па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.