ЛАЗІКЕВІЧ Юлія Валер’еўна — галоўны рэдактар дзяржаўнай установы «Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Пастаўскае мясцовае радыё» і праграмы тэлебачання “Паставы-ТБ”


Юля Лозикевич

Юлія Валер’еўна Лазікевіч нарадзілася ў 1979 годзе ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна. У 2001-м закончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя”. Працоўную дзейнасць пачынала карэспандэнтам газеты “Веснік Глыбоччыны”. З 2003 года да дэкрэтнага водпуску працавала педагогам-арганізатарам Пастаўскай школы-інтэрната.

З верасня 2014 года з’яўлялася адказным выпускальнікам (карэспандэнтам) дзяржаўнай установы «Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Пастаўскае мясцовае радыё» і праграмы тэлебачання “Паставы-ТБ”. 5 ліпеня 2017 года распараджэннем старшыні райвыканкама па ўзгадненні з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама назначана на пасаду галоўнага рэдактара вышэйназванай установы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.