На мушцы — мішэнь дзіка


IMG_7838

Па ініцыятыве раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” (БТПР) перад адкрыццём сезона загоннага палявання на капытных (лася, дзіка, казулю, аленя) праводзіліся спаборніцтвы па стральбе па мішэні дзіка з адлегласці 50 метраў.

IMG_7849
Пераможцы спаборніцтва.

Найбольш трапнымі аказаліся Аляксандр Коваль (першае месца, абараняў гонар Юнькаўскай паляўні­чай дачы), Аляксандр Пятроў (другое, Белькаўская дача), Дзмітрый Татыржа (трэцяе, егер Юнькаўскай дачы). У камандным заліку першынство дасталася Юнькаўскай паляўнічай дачы. Яе члены атрымалі права на здабычу казулі па льготнай цане. Дыплом уручаны старшыні паляўнічага калектыву Яўгенію Врублеўскаму. Пераможцы ў індывідуальным заліку таксама ўзнагароджаны дыпломамі. Яны атрымалі сертыфікаты на суму 40, 30 і 20 рублёў у адпаведнасці з занятымі месцамі. Атаварыць іх змогуць у магазіне “Рыбалоў” (індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Лісіца) на плошчы Камсамольскай у райцэнтры.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Поўны матэрыял чытайце на 6-ай старонцы  № 83 газеты “Пастаўскі край” ад 18-га кастрычніка 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.