Наперадзе — новыя перамогі

Спорт

9369

У верасні стартавала першынство вобласці сярод каманд футбольных клубаў, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ алімпійскага рэзерву, у якім прымаюць удзел юнакі 2003-2004 гадоў нараджэння. Гэтай восенню прайшлі гульні першага круга, а вясной наступнага адбудуцца паядынкі другога. Юныя пастаўчане ў сваёй групе “Б” правялі пяць гульняў, у якіх перамаглі каманды ДЮСШ з Міёр (5:2), Верхнядзвінска (13:0), ФСК Талачына (3:1), СДЮШАР Полацка (10:1) і саступілі наваполацкаму “Нафтану” (1:2).

Пасля першага круга лідзіруе “Нафтан” — 13 ачкоў, розніца забітых і прапушчаных мячоў —14:1. Пастаўчане на другім месцы. У іх актыве 12 ачкоў пры розніцы забітых і прапушчаных мячоў 32:5. У спісе самых лепшых бамбардзіраў з улікам гульняў у групах “А” і “Б” капітан каманды ФСК “ПМЦ г. Паставы” Дзмітрый Рогач, на рахунку якога 22 галы, забітыя ў вароты сапернікаў.

Футбольны сезон завершаны. У цэлым у ім каманда правяла 23 афіцыйныя матчы, у якіх атрымала 18 перамог, тройчы згуляла ўнічыю  і двойчы прайграла. Розніца забітых і прапушчаных мячоў — 98:14. Рабяты выйгралі залатыя медалі ў абласным фінале спаборніцтваў “Скураны мяч-2017”, разам з юнакамі 2002 года нараджэння заваявалі сярэбраныя медалі ў першынстве вобласці 2016/2017 года.

Вынікі заслугоўваюць павагі. Яны сталі магчымымі не толькі дзякуючы карпатлівай рабоце юных футбалістаў і іх трэнера, але і паўсядзённай падтрымцы кіраўніцтва раёна, ад­дзела адукацыі, фізічнай культуры, спотру і турызму райвыканкама, футбольна-спартыўнага клуба, ПМЦ. Асобная ўдзячнасць выкладчыкам фізічнага выхавання школ, работнікам ФАКа, гарадскога стадыёна і футбольнай базы ПМЦ.

Пасля кароткага адпачынку каманда прадоўжыць трэніроўкі ў спартыўных залах ФАКа, СШ №5 і на штучным полі ПМЦ.


Для хлопчыкаў 2006-2008 гадоў нараджэння, якія жадаюць займацца футболам, трэніровачныя заняткі праводзяцца па аўторках і чацвяргах з 16.00 у спартыўнай зале СШ №1.


Васілій ГРАНТОЎСКІ, трэнер па футболе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.