Па мінімуму


предпринимательство 2

У рэгіёнах устанаўліваюць стаўкі адзінага падатку пад тыя віды дзейнасці, для заняткаў якімі фізічным асобам не трэба рэгістравацца ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. У Віцебскай вобласці дэпутаты пагадзіліся з прапановай абласной падатковай інспекцыі зацвердзіць для сельскіх раёнаў стаўкі на ўзроўні мінімальных, якія прапісаны ва Указе Прэзідэнта № 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб». Падатковая служба зыходзіла з таго, што ў сельскай мясцовасці, дзе попыт на работы і паслугі невысокі, неабходна ствараць умовы для стымулявання самазанятасці насельніцтва.

Нагадаем, у адпаведнасці з Указам № 337, у спіс відаў дзейнасці, для якіх не трэба адкрываць ІП, трапілі рэалі­зацыя самастойна вырабленых грамадзянамі кулінарных вырабаў, прадастаўленне фізічным асобам месцаў для кароткатэрміновага пражывання, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыве адзення, настройцы музычных інструментаў, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў, кладцы печаў і камінаў, а таксама выкананне аддзелачных работ і аказанне паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп’ютарнага і перыферыйнага абсталявання. У пералік таксама ўключаны паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр’ера, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне, цырульніцкія і касметычныя паслугі.

tut подпись



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.