Папаляваць і адпачыць па-каралеўску


IMG_7132

Па-каралеўску папаляваць, наталіцца маляўнічымі краявідамі і адпачыць прапануюць у Пастаўскім лясгасе. У гэтым упэўніліся і ўдзельнікі рэспубліканскага семінара па тэме “Развіццё экалагічнага турызму ў лясным фондзе і на яго прылеглай тэрыторыі”. На се-мінар былі запрошаны галоўныя паляўніцтвазнаўцы, вядучыя інжынеры па паляўнічай гаспадарцы лясгасаў. На прыкладзе Пастаўскага лясгаса яны разгле­дзелі асноўныя правілы складання турыстычных маршрутаў, афармлення прыпыначных пунктаў і прыцягнення турыстаў.

IMG_7183

 Напачатку гасцей прывіталі кансультант аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Г. А. Салянка і дырэктар лясгаса У. У. Місачэнка.

— Нам ёсць што паказаць, а турыстам — паглядзець, — гаварыў Уладзімір Уладзіміравіч. — Горад мае цікавую гісторыю, пакарае мернасцю правінцыйнага жыцця, старажытнымі будынкамі італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, гасціннасцю. Экскурсанты застаюцца ў захапленні ад палаца Тызенгаўзаў з яго музейнай экспазіцыяй, аўтэнтычных беларускіх рамёстваў “Старога млына”, велічных касцёла і царквы. А куль­мінацыя падарожжа — спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі”, дзе кожную пару года ладзяцца свае забавы. “Азёркі” і сталі першым месцам наведвання.

IMG_7197

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.  

Матэрыял поўнасцю чытайце на 4-й старонцы  № 87 газеты “Пастаўскі край” ад 1 лістапада 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.