Парад дзіцячых талентаў для любых мам, бабуль

Местная власть

245A7983

У кожным лёсе галоўны чалавек — мама. Як здорава, што ў нашай краіне ёсць Дзень маці, які дае нагоду павіншаваць самых родных, дарагіх і падзякаваць ім за любоў і самаахвярнасць. Вельмі ярка, прыгожа і кранальна атрымалася гэта на тэатралізаваным канцэрце ў раённым Доме культуры.

245A7885ф

Адметнасць сёлетняга мерапрыемства ў тым, што на сцэну запрасілі не мам са стажам, а тых, хто толькі спазнаў найвялікшае шчасце мацярынства. Гэта Наталля Табунова, Вольга Балотнікава, Аляксандра Стоўбун, Яна Пятрова, Вікторыя Іршонак, Ілона Урандайкіна, Надзея Яршова. Вядома ж, яны выйшлі са сваімі першынцамі, якім ад некалькі месяцаў да года-паўтара. Хтосьці з немаўлят у новай абстаноўцы прыціх на маміных руках, іншыя, упершыню трапіўшы ў “вялікі свет”, разглядвалі  яркія дэкарацыі, хлопчыкі (на тое і будучыя мужчыны!) праявілі самастойнасць і тупалі па сцэне. Такія смелыя і цікаўныя маленькія чалавечкі!

245A8107

Урачыстасць закончылася. Разыходзячыся, і ўдзельнікі, і гледачы дзяліліся ўражаннямі: “Якое прыгожае свята!”, “Перахваляваліся, але выступілі добра”, “Якія класныя танцы!”, “Цыркачы, як заўсёды, на вышыні”, “Расчуліла песня пра бабулю. Што за таленавітыя дзеці!”

IMG_1535

А ўсёй гэтай феерыі трэба было навучыць, адрэпеціраваць, звесці ў адно цэлае і ў найлепшым выглядзе прадэманстраваць са сцэны. Хвала ўсім, хто займаўся і займаецца з дзецьмі, выяўляе і адшліфоўвае іх таленты, а таксама рэжысёру святочнага дзейства Алене Слядзеўскай.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара і Сяргея Вшыўкава.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 83 газеты “Пастаўскі край” ад 18-га кастрычніка 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.