Пенсіянеры-паштавікі Пастаўскага раёна

Личности

245A7487

Гэты здымак зроблены падчас раённай урачыстасці, прымеркаванай да Дня пажылых людзей. На ім — група ветэранаў працы раённага вузла паштовай сувязі. Агульны працоўны стаж у галіне  В. В. Субко, Н. Я. Атрахімовіч, Н. В. Ахмадзеевай, А. М. Падаксёнавай (зараз — старшыня савета ветэранаў прадпрыемства), В. У. Адамовіч, Я. І. Жук, Л. І. Міхалевіч і А. А. Кляпец складае ажно 207 гадоў.

У раёне пражывае 117 пенсіянераў-паштавікоў, якія адпрацавалі не менш за дзесяць гадоў у вузле паштовай сувязі і выйшлі на заслужаны адпачынак. У адпаведнасці з калектыўным дагаворам, усе яны атрымалі матэрыяльную дапамогу да свята пажылых людзей.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.