Ромель Аляксандр Іванавіч — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Кураполле-агра”


IMG_9283

Нарадзіўся ў вёсцы Рубанікі Мя­дзельскага раёна. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Аграномія”. За невялікімі выключэннямі амаль уся працоўная біяграфія звязана з сельскай гаспадаркай. Пачынаў галоўным аграномам калгаса імя Суворава Мядзельскага раёна. Затым працаваў вядучым аграномам па насенняводстве сельскагаспадарчых культур аддзела па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі раслінаводства Пастаўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, галоўным аграномам калгаса імя Асяненкі, старшынёй аграхімфірмы “Зара”, намеснікам старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Камайскі”. З чэрвеня 2009 года па верасень 2017-га з’яўляўся начальнікам Пастаўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. З верасня — намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ “Кураполле-агра”.

23 кастрычніка бягучага года назіральным саветам ААТ “Кураполле-агра” па ўзгадненні з Пастаўскім райвыканкамам і Віцебскім аблвыканкамам назначаны дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства “Кураполле-агра”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.