Смачна есці, ласі і казулі!


45678

Раённая арганізацыйная структура паляўнічых і рыбаловаў рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў аб’ядноўвае ў сваіх радах сотні чалавек. І калі вы думаеце, што яны заклапочаны толькі тым, каб здабыць як мага больш дзічыны, то памыляецеся. Перад імі стаяць і такія задачы, як захоўванне і прымнажэнне дзікай жывёлы. Паляўнічыя многае робяць па ахове яе ад браканьераў, падкормцы. Пакуль не наступіць зіма, звяры без цяжкасці знаходзяць сабе корм. А калі ўсё занесена гурбамі снегу ды трашчаць маразы, лясным насель­нікам прыходзіцца нялёгка. Такой парой, ды і ранняй вясной таксама, вельмі патрабуецца дапамога чалавека.

Дырэктар  вышэйзгаданай раённай арганізацыйнай структуры Алег Алегавіч Карпік расказваў: “У кожнай паляўнічай дачы ўстаноўлены па дзве-тры спецыяльныя ёмкасці, якія запаўняем зернесумесямі. Ля іх абсталяваны падкормачныя пляцоўкі. Раней, калі  ў  лясах вадзілася шмат дзікоў, нарыхтоўвалі  на зіму па 38 тон зернясумесяў. Сёлетні план — усяго  16,2 тоны. Каб мець рэзерв, нарыхтавалі 23. Акрамя таго, назапасілі кукурузных пачаткаў, караняплодаў, сена, навязалі венікаў”.

IMG_0045

Апошнімі зімамі на падкормачных пляцоўках “сталуюцца” ў  асноўным казулі. Ласям выжыць лягчэй — ім хапае кары лазы і асіны. Але яны не могуць абысці­ся без саланцоў. (Тлумачальны слоўнік даводзіць, што саланцы — гэта глеба стэпавых пустынных зон, насычаная солямі натрыю. У дадзеным выпадку  гэтае слова  мае некалькі іншы сэнс.)  Алег Алегавіч Карпік  расказаў   пра няхітрую тэхналогію прыгатавання саланцоў. Егеры  і паляўнічыя наразаюць асінавых слупкоў  і збіваюць з іх кораб, які затым засыпаюць соллю. Але выкарыстоўваюцца і вертыкальныя, таксама асінавыя. Вышынёй яны ў рост чалавека. Наверсе ўстанаўліваецца карыта, у яго насыпаецца соль. Яна пакрысе растайвае і сцякае па ствале асіны. Звяры ахвотна злізваюць яе. А соль іх арганізму вельмі патрэбная.

Алег Алегавіч Карпік.
Алег Алегавіч Карпік.

Пытаюся ў Алега Алегавіча, з якой перыядычнасцю вядзецца падкормка. “Усё залежыць ад надвор’я, — адказвае. — Калі снежнае покрыва неглыбокае, то адзін раз на тыдзень, а калі снегу намятае больш — два-тры. Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы падзякаваць паляўнічым, якія праяўляюць і ўласную ініцыятыву, сваімі сіламі і тэхнікай нарыхтоўваюць кармы.

Такім чынам, пры падтрымцы чалавека лясныя насельнікі і перажываюць самы цяжкі для іх час.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.