Смех у зале амаль не змаўкаў

Общество

IMG_7925

У пачатку кастрычніка ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН адбылася канцэртная праграма «Сакрэты вечнай маладосці». Яна падарыла прысутным мноства станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў, бо на працягу ўсёй дзеі ў зале не змаўкалі смех і апладысменты.

Прысутныя ў зале.
Прысутныя ў зале.

Вядучая мерапрыемства Ганна Купрэвіч упэўнена: узрост не з’яўляецца перашкодай для атрымання ад жыцця радасці і задавальнення, каб адчуваць сябе шчаслівым. Пажадала гасцям аддзялення цудоўнага настрою, любові родных і блізкіх, павагі і паразумення і запрасіла прывітаць прысутных дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва Дзіяну Іванаўну Пякарскую. Яна адзначыла, што ў нашай краіне робіцца ўсё для таго, каб умацаваць сацыяльную абароненасць пажылых людзей, павысіць працягласць і якасць іх жыцця. У раёне праводзіцца мноства сустрэч, семінараў, работнікі цэнтра ўдзельнічаюць у розных праектах. Сёлета ТЦСАН выйграў яшчэ адзін гумані­тарны праект па аказанні дапамогі ахвярам нацызму, аснашчэнні пункта пракату сродкамі рэабілітацыі і правядзенні мерапрыемстваў. Сума гранта склала 11 тысяч еўра. Таксама Дзіяна Іванаўна прадставіла новую загадчыцу аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Веру Сяргееўну Бузанаву, якая змяніла на гэтай пасадзе Ларысу Зянонаўну Фень.

— Адкрыць, прымножыць, стварыць, развіць, прыцягнуць, арганізаваць і гэтак далей — гэта ўсё пра вас, Ларыса Зянонаўна. За час супрацоўніцтва вы праявілі сябе толькі са станоўчага боку, таму нам вельмі шкада развітвацца з вамі. Але і пярэчыць вашаму выбару не можам, — гаварыла Д. І. Пякарская. — Ну, а Веры Сяргееўне жадаю поспехаў, творчых ідэй, новых праектаў, заўсёды ўлічваць меркаванні тых, для каго працуе гэта аддзяленне.

У вобразе новых рускіх бабак Алеся Гур’ева і Аксана Дубоўская.
У вобразе новых рускіх бабак Алеся Гур’ева і Аксана Дубоўская.

Затым у залу ўкулілася новая руская бабка Матрона (Алеся Гур’ева), а следам  і яе сяброўка Цвяточак (Аксана Дубоўская). Што тут пачалося! Жарты пра хваробы, узрост, адпачынак — словам, усё тое, што хвалюе пажылых людзей, гульня ў латарэю, эксперыменты з пераўвасабленнем і ін­шае. Не саступалі бабкам у пачуцці гумару, яскравых песенных нумарах і ўдзельніцы тэатра песні «Вясковы экстрым» Камайскага СДК, якія з уласнай насычанай праграмай завіталі ў аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Канцэртная праграма ўсім прыйшлася даспадобы, падарыла хвіліны радасці, прымусіла смяяцца і на некаторы час забыць пра праблемы. Бачылі б вы, як ва ўсіх іскрыліся ад шчасця вочы!

Выступае тэатр песні «Вясковы экстрым».
Выступае тэатр песні «Вясковы экстрым».

Р.S. Усю дарогу ад аддзялення да рэдакцыі я шкадавала толькі аб тым, што «Сакрэты вечнай маладосці» ўбачылі так мала людзей. Пераканана, што праграма ўпрыгожыла б і раённую сцэну.


Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.