Сталі сапраўднымі прафесіяналамі

Местная власть Общество

Алена Турла, Уладзімір Шык, Ульяна Ясінская, Дзмітрый Ракоўскі, Дзіяна Парневіч Наталля Налей і Сяргей Плешакоў з галоўным рэдактарам Юліяй Лазікевіч.
Алена Турла, Уладзімір Шык, Ульяна Ясінская, Дзмітрый Ракоўскі, Дзіяна Парневіч Наталля Налей і Сяргей Плешакоў з галоўным рэдактарам Юліяй Лазікевіч.

На мінулым тыдні першы круглы юбілей адзначылі нашы калегі — журналісты тэлеканала “Паставы-ТБ”. 10 гадоў назад у тэлевізійным эфіры пачалі рэгулярна выходзіць перадачы мясцовага тэлебачання.

Сваім з’яўленнем “Паставы-ТБ” абавязана тагачаснаму старшыні райвыканкама Эдуарду Пятровічу Казуру. Менавіта ён выступіў ідэйным натхняльнікам і арганізатарам тэлеканала, а раённы выканаўчы камітэт стаў яго заснавальнікам. Пілотны выпуск мясцовых навін выйшаў у эфір 7 чэрвеня 2007 года, калі ў нашым горадзе праходзіў Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Здымалі яго віцебскія калегі, а дыктарам была Аксана Сакалова, якая летась, на жаль, дачасна пайшла з жыцця. Яна і ўзначаліла будучы калектыў пастаўскіх тэлевізіёншчыкаў, узяла на сябе ўсе арганізацыйныя пытанні.

С. В. Чэпік уручае Ганаровую грамату Ю. В. Лазікевіч.
С. В. Чэпік уручае Ганаровую грамату Ю. В. Лазікевіч.

Зараз у калектыве рэдакцыі працуюць 8 чалавек. Сярод іх і вопытныя прафесіяналы, і маладыя энтузіясты. Гэта галоўны рэдактар радыё Уладзімір Шык, галоўны бухгалтар Алена Турла, карэспандэнты Наталля Налей і Дзіяна Парневіч (на выпрабавальным тэрміне), інжынер відэамантажу і аператар Дзмітрый Ракоўскі, тэлеаператар Сяргей Плешакоў, інжынер тэлерадыёвяшчальнага абсталявання Ульяна Ясінская. Кіруе калектывам Юлія Лазікевіч. Вяшчанне пастаўскага тэлебачання ажыццяўляецца ў сетках двух кабельных аператараў, выпускі яго праграм можна паглядзець таксама ў інтэрнэце. Галоўным прыярытэтам, як і раней, застаецца інфармацыйны складальнік, а асноўнай задачай — падрыхтоўка і выхад у эфір штотыднёвай праграмы навін “Итоги”, якая адлюстроўвае асноўныя падзеі, праблемы і дасягненні нашага горада і раёна, работу апарату ўлады, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Пастаўшчыны.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Матэрыял поўнасцю чытайце на 1і 2-й старонках  № 87 газеты “Пастаўскі край” ад 1 лістапада 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.