Сувязь не наладжана толькі з космасам

Правовое поле

IMG_8714

Учора ваеннаслужачыя ўзвода сувязі, які ўваходзіць у склад 1-га радыётэхнічнага цэнтра, адзначылі сваё прафесійнае свята — Дзень войск сувязі Узброеных Сіл Беларусі.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў яны заахвочаны Падзякамі камандзіра часці, а старшы прапаршчык Інэса Зянонаўна Лабуць і яфрэйтар Уладзімір Валер’евіч Мацкевіч — Ганаровымі граматамі.

Усяго ва ўзводзе сувязі 14 чалавек, трое з іх — ваеннаслужачыя тэрміновай службы. Многія адпрацавалі тут не менш за дзесяць гадоў, а радыёмеханік Наталля Анатольеўна Пачкоўская і начальнік радыёстанцыі Сяргей Савельевіч Дзяменцьеў (на здымку) — больш за дваццаць. За гэты час значна мадэрнізавалася тэхніка, пракладзена аптычнае валакно, што істотна павялічыла колькасць каналаў выдачы інфармацыі, перасталі выкарыстоўваць азбуку Морзэ, з’явілася аўтаматычная лічбавая тэлефонная станцыя — усяго і не пералічыш. Нязменным засталося патрабаванне да сувязістаў: мець грунтоўныя веды па фізіцы, быць уважлівымі і дысцыплінаванымі.

На ўзбраенні вайскоўцаў — тэлефоны, камп’ютары, радыё­прыёмнікі, разнастайныя пераносныя, стацыянарныя, малыя і аўтамабільныя радыёстанцыі. З іх дапамогай сувязісты забяспечваюць сувязь унутры падраздзялення, бесперабойную работу ўсіх каналаў сувязі, выдаюць радыёлакацыйную інфармацыю на вышэйстаячыя камандныя пункты, прымаюць і перадаюць тэлеграмы, факсы і іншае. Жартуюць, што валодаюць усімі відамі сувязі, акрамя касмічнай.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.