Сястра Люцына Вонс: “Камп’ютар дзяцей не прытуліць…”

Духовность

image

Пытанне дзіцячай занятасці ў вольны час стаіць вельмі востра. Асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе ў адрозненне ад горада няма багатага “асартыменту” культурных і выхаваўчых мерапрыемстваў. Як жа арганізаваць яго з карысцю для душы? Як “выцягнуць” дзяцей са свету віртуальнага ў свет рэальны, дзе яшчэ, на шчасце, не забыліся, што такое шчырасць чалавечых зносін і дабрыня адкрытых сэрцаў?

image (11)

Адказы на гэтыя пытанні ведае сястра Люцына Вонс з парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах. Вось ужо чатыры гады яна займаецца з мясцовымі школьнікамі ў прыкасцельным араторыуме, і ў любы час — ці гэта канікулы, ці разгар навучальнага года — шмат клапоціцца пра іх духоўнае выхаванне.

image (4)

Падчас размовы сястра неаднойчы падкрэслівала, што ў адзі­ночку дабіцца поспехаў немагчыма. Яна бязмежна ўдзячная за падтрымку ксяндзу Паўлу, Эльжбеце Хмылка, Міхаілу Вашкінелю, шматлікім валанцёрам з ліку мясцовых жыхароў, бацькам дзетак, якія наведваюць араторыум.

image (7)

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 80 газеты “Пастаўскі край” ад 7-га кастрычніка 2017 г.

І. МІКУС.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.