У аквапарк — за паўцаны з Белдзяржстрахам

Общество

Белгосстрах акция лебяжий

У аквапарк — за паўцаны могуць трапіць тыя, хто прыме ўдзел у рэкламнай акцыі, якую Бел­дзяржстрах праводзіць сумесна з мінскім забаўляльным комплексам “Лебяжий”.

У перыяд з 1 кастрычніка па 31 снежня 2017 года ў падраздзяленні Белдзяржстраху або ў страхавых агентаў трэба заключыць дагавор на добраахвотнае страхаванне на суму не менш за 25 рублёў. Акцыйны купон дзейнічае з 1 кастрычніка бягучага года  па 30 чэрвеня 2018-га. Па адным купоне, які вы прад’явіце ў касах на другім паверсе аквапарка, забаўляльны цэнтр могуць наведаць тры чалавекі. Кожны будзе мець магчымасць скарыстацца адной паслугай на выбар: басейн (аквазона) з прабываннем там ад трох да васьмі гадзін; басейн (аквазона) плюс паслугі лазні (саўны) “Тэрыторыі SPA” (тры гадзіны або цэлы дзень).

Прывабна? Тады спяшайцеся ў прадстаўніцтва Бел­дзяржстраху па Пастаўскім раёне або звяртайцеся да страхавых агентаў. Даведкі па тэлефонах: 2-73-53, 2-73-42.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.