У Лынтупах і на лавачцы адпачыць

Общество

IMG_7522

Прыехаўшы ў Лынтупы напярэдадні Дня пажылых людзей, звярнула ўвагу на абнаўленне цэнтральнай плошчы. У яе цэнтры, каля будынка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, устаноўлены знак з гадзіннікам і паказальнікам вуліц. Побач зручная лавачка, на якой можна пасядзець, сустрэўшыся са знаёмымі, адпачыць, палюбавацца кветкамі на клумбах. Гэтыя арыгінальныя рэчы выраблены рукамі мясцовага майстра Уладзіміра Курылы па ініцыятыве дырэкцыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

IMG_7265

Агароджа каля магазіна ператварылася ледзь не ў карцінную галерэю. Мастачка Людміла Пугачова, якая пражывае ў гарпасёлку, адлюстравала тут непаўторныя пейзажы, палац Бішэўскага і многае іншае, характэрнае для Лынтупшчыны. Ад яркіх фарбаў, здаецца, пасвятлела наваколле. Прахожыя спыняюцца, каб палюбавацца прыгажосцю. Гэта толькі пачатак вялікага праекта пад назвай “Гарадок, прыязны пажылым людзям”. Работы па добраўпарадкаванні будуць працягвацца. Мяркуецца, што вясной з’явяцца новыя цікавыя ўпрыгажэнні.

Анна АНІШКЕВІЧ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.