У любой рабоце адказны

Местная власть

IMG_1229

Сёлетняе жніво для механізатара адкрытага акцыянернага таварыства “Ярэва-агра” Алега Зянонавіча Нагановіча пачалося з непрыемнасці. Толькі вывеў на збажыну камбайн, як на трэці дзень выйшаў са строю рухавік. Пакуль яго адрамантавалі, задажджыла так, што немагчыма было ўз’ехаць на палеткі. Зноў перажыванні.

— А ў нашай гаспадарцы толькі камбайн Зянонавіча на колах высокай праходнасці, — расказваў дырэктар таварыства Раман Эдуардавіч Вырвіч. — На яго і рабілі стаўку на ўборцы збожжавых на ўчастках з пераўвільготненай глебай. Вось тут Нагановіч і вызначыўся. Ды і ў любой іншай рабоце ён вельмі адказны.

Асноўны абавязак А. З. Нагановіча — падвоз кармоў жывёле ў стойлавы перыяд на фермы ў Норкавічах, Мольдзевічах, Вольсі. Займаецца ён і нарыхтоўкай кармоў. У гэтыя дні на КВК-800 здрабняе кукурузу. Калі не перашкаджаюць дажджы, нормы выпрацоўкі перавыконвае.

“На тэхніцы працую ўжо больш за трыццаць гадоў, — гаварыў механізатар. — І ніякай другой справы для сябе не ўяўляю”.

Як бы складана ні прыходзілася ў сельскай гаспадарцы, колькі б выпрабаванняў ні прыбаўлялі непрадказальныя ўмовы надвор’я, сапраўдныя гаспадары, такія як Алег Зянонавіч Нагановіч, не здраджваюць зямлі.

Фаіна КАСАТКІНА.

 Фота аўтара. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.