Выпрабаванне на трываласць

Местная власть

Райисполком

На апошнім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў. Аналізуючы сітуацыю, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Іванаўна Несцяронак адзначыла:

— У гэтым годзе эканоміка раёна праходзіць выпрабаванне на трываласць. І ў першую чаргу гэта звязана з умовамі надвор’я. Калі вынікі першага паўгоддзя выклікалі ў нас асцярожны аптымізм, то вынікі 9 месяцаў паказваюць, што надзеі былі заўчаснымі. З 17 асноўных паказчыкаў, запланаваных на бягучы год, раён выканаў толькі 8.

Добрых вынікаў за гэты перыяд Пастаўшчына дасягнула па частцы экспарту тавараў і паслуг, прыцягнення прамых замежных інвестыцый (202 тысячы долараў ЗША), колькасці працаўладкаваных грамадзян (140 чалавек пры заданні 118), стварэнні новых арганізацый (9 пры гадавым заданні 12), удзельнай вазе знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, зніжэння затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі па арганізацыях раёна камунальнай уласнасці. У цэлым па раёне знізіўся ўзровень беспрацоўя, адзначаецца станоўчая дынаміка росту сярэднямесячнай заработнай платы. За студзень-жнівень 2017 года яна склалася на ўзроўні 562,3 рубля.

Асноўная роля ў развіцці эканомікі раёна па-ранейшаму належыць прамысловаму комплексу. На яго долю прыпадае больш за 75% рэгіянальнага прадукту. Пры гэтым падаюць аб’ёмы вытворчасці на Варапаеўскім ДАКу і Пастаўскім ільнозаводзе. На складах гэтых прадпрыемстваў захоўваюцца найбольшыя запасы гатовай прадукцыі (у працэнтах да сярэднямесячнага аб’ёму). Выклікае заклапочанасць той факт, што практычна палова арганізацый раёна, якія даюць справаздачу ў статыстыку, — нерэнтабельныя.

Сёлета з-за дрэнных умоў надвор’я і недахопу мінеральных удабрэнняў валавы збор збожжа склаў 38,9 тысячы тон (73,3% да леташняга ўзроўню), ураджайнасць — 29,2 ц/га. Тым не менш дзяржзаказ Пастаўшчына выканала, насенны фонд сфарміравала. На вялікі жаль, з-за нізкай таварнасці і якасці рэалізаванай прадукцыі сельгаспрадпрыемствы недаатрымалі значную суму выручкі. Нягледзячы на тое, што надвор’е па-ранейшаму не спрыяе аграрыям, у раёне зроблены задзел пад ураджай 2018 года: пасеяна 5137 гектараў азімых збожжавых культур і 2544 гектары азімага рапсу. 

Падводзячы вынікі, кіраўнік раёна Сяргей Васільевіч Чэпік раскрытыкаваў становішча спраў, падкрэсліўшы, што ў Пастаўшчыны ёсць рэзервы і магчымасці для выканання ўсіх прагнозных паказчыкаў, і ў будучым раён павінен атрымліваць зусім іншыя вынікі работы.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.