“Яго скрыпка грае, грае…”


IMG_20170914_111352

Вось ужо дзевяць гадоў пры Лынтупскай бібліятэцы працуе жаночы клуб “Сяброўка”. Колькі розных тэм абмеркавана на яго пасяджэннях, колькі цікавых сустрэч прайшло за гэтыя гады! Але галоўнай тэмай ёсць і будзе любоў да роднага краю і пазнанне яго гісторыі.

Міхал Клеафас Агінскі.
Міхал Клеафас Агінскі.

Свецкая вечарынка, прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара, вядомага дыпламата, палітыка, удзельніка паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі Міхала Клеафаса Агінскага, адбылася ў бібліятэцы да яго юбілею. Рыхтуючы гэта мерапрыемства, мы даведаліся, што зусім недалёка ад Лынтуп, у Залессі Смаргонскага раёна, пасля рэстаўрацыі адкрыўся музей-сядзіба М. К. Агінскага. У верасні гэтага года мы вырашылі паехаць туды на экскурсію. Вядома, гады наклалі свой адбітак на сядзібу. Доўгі час яна была закінутай. Потым тут планавалі адкрыць санаторый, нават корпус пабудавалі, але ён так і стаіць незавершаны.

usadba_oginskogo_zalese

Сядзіба М. К. Агінскага — гэта куточак творчасці, натхнення і прыгажосці. Тут атмасфера, прырода і гісторыя спрыяюць стварэнню вершаў, карцін… Здаецца, само паветра пранізана духам тых “Паўночных Афін”, якія з’яўляліся цэнтрам культуры ўсяго краю ў ХІХ стагоддзі. Нам было вельмі прыемна прайсціся па цяністых алеях маляўнічагага парку, няспешна выпіць кубачак кавы ў рамантычным кафэ, палюбавацца цудоўнымі раслінамі ў аранжарэі і, канечне, паслухаць паланэз ля мінор.

Святлана ПЯКАРСКАЯ, Ірына ТРАШЧЫНСКАЯ, бібліятэкары Лынтупскай бібліятэкі.

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы  № 83 газеты “Пастаўскі край” ад 18-га кастрычніка 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.