31 кастрычніка адбылася пазачарговая 38-я сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.
На парадак дня былі вынесены наступныя пытанні: “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 23 снежня 2016 года №110 “Аб раённым бюджэце на 2017 год” і “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 21 лістапада 2014 года №27 “Аб асобных пытаннях падаткаабкладання”. Па абодвух пытаннях дакладвала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. Шэцка.
Прынятыя сесіяй рашэнні раённага Савета дэпутатаў уступаюць у сілу пасля праходжання юрыдычнай экспертызы і рэгістрацыі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Фаіна КАСАТКІНА.