Адразу чатыры дыпломы

Личности

IMG_1296

Адразу чатыры дыпломы прывезлі ўдзельнікі народнага лялечнага тэатра “Вытварашкі” раённага Дома культуры з IV абласнога свята-конкурсу аматарскіх тэатраў “Лялечны свет”, якое праходзіла 11 лістапада ў г. Сянно.

У гэтым свяце-конкурсе “Вытварашкі” прымаюць удзел ужо ў чацвёрты раз і ніколі не вяртаюцца без узнагарод. Вось і сёлета іх спектакль “Нязнайка і чароўныя алоўкі”, прэм’ера якога адбылася на пастаўскай сцэне ў красавіку бягучага года, аказаўся найлепшым з усіх прадстаўленых і заваяваў дыплом лаўрэата першай ступені. Спецыяльнымі дыпломамі за лепшыя жаночую і мужчынскую ролі адзначаны кіраўнік “Вытварашак”, мастацкі кіраўнік РДК Алена Сля-дзеўская і ўдзельнік тэатра, работнік лясгаса Адзіл Валіеў. Яшчэ адным дыпломам першай ступені пастаўчане ўзнагароджаны за перамогу ў конкурсе роставых лялек “Тэатральны балаган”, які праводзіўся ў рамках свята.

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.