Было. Ёсць. Будзе


0_91090_71eab93d_XXL

Са школьных урокаў гісторыі мы ведаем, што ў ноч з 7 на 8 лістапада ў Петраградзе адбылася рэвалюцыя: выстраліў крэйсер “Аўрора”, узброеныя салдаты, рабочыя і маракі захапілі пошту, тэлеграф, Зімні Палац, зверглі Часовы ўрад і абвясцілі ўладу Саветаў. Мінула 100 гадоў. Карэспандэнт “Пастаўскага краю” Анна Анішкевіч пацікавілася меркаваннямі прадстаўнікоў розных пакаленняў пра гэту падзею.

Дзмітрый Уладзіміравіч ТАНАНА:

— Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя пераламала ход падзей ва ўсім свеце, аб’яднала лю-дзей ідэямі міру, роўнасці, брацтва і ўсеагульнага шчасця. Спектр думак і ацэнак шырокі і розны. Як першы сакратар Пастаўскага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі магу запэўніць, што сёння пазіцыя нашай партыі цвёрдая і адназначная: рэвалюцыя паклала пачатак новай магутнай дзяржавы — СССР. Нашы пра-дзеды, дзяды і бацькі пабудавалі новае грамадства, якое ацаніў свет. Сёння гэта гісторыя. Але, калі пераняць ад яе ўсё лепшае, то многага можна дабіцца. Мы праводзім вялікую работу па адраджэнні той ідэалогіі, якая ўключае ў сябе патрыятызм, высокае культурнае выхаванне моладзі, грамадзянскую адказнасць кожнага на рабочым месцы і ў сям’і.

Валянцін Мацвеевіч ІВАНОЎСКІ:

— Гісторыя сцвярджае, што рэвалюцыя рабілася для народа. Але сапраўдных гаспадароў павывозілі ў Сібір, зямлю раздалі бедным. Майго дзеда, які ў Аргенціне зарабіў грошай, каб купіць зямлю, раскулачылі і вывезлі ў Сібір. Мама і тры яе браты выхоўваліся без бацькі. Тым не менш яна з задавальненнем успамінае святочныя дэманстрацыі 7 лістапада. Для людзей гэта было сапраўднае свята. Зараз усяго толькі дадатковы выхадны дзень.

Мікалай Канстанцінавіч МАЦКЕВІЧ:

— Эпахальная падзея, якую трэба яшчэ вывучаць і вывучаць. У яе свае плюсы і мінусы. Але ўрэшце была пабудавана вялікая і магутная дзяржава, з крывавых урокаў якой многія краіны зрабілі для сябе адпаведныя высновы: спалохаўшыся паўтору рэвалюцыйнага сцэнарыя, правялі важныя сацыяльныя рэформы, пазбеглі разбурэнняў і людскіх страт. Французская рэвалюцыя адбылася больш за 230 гадоў таму, а французы і сёння пра яе не забываюць, аналізуюць і спрачаюцца. Гэта  частка гісторыі, і мы абавязаны яе шанаваць.

Андрэй СЧАСНЫ:

Вучуся на гістарычным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Гісторыя — справа цікавая і спрэчная. Рэвалюцыя Вялікая або жудасная, таксама не мне вырашаць. Думаю, гэта пытанне яшчэ доўга будзе адкрытым. Радуе тое, што сёння ў Беларусі мір і спакой. Люблю Мінск, любуюся  веліччу Нацыянальнай бібліятэкі, захапляюся музеем Вялікай Айчыннай вайны. Душой жа адпачываю ў родных Паставах. Ганаруся, што з невялічкага мястэчка над ставам яны сталі ўтульным, прыгожым горадам.

Іна КАРАЛЁВА:

— Як першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” магу запэўніць, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі працягвае развіваць тыя ідэі, якія агучыла Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя: умацаванне міру, любоў да Айчыны, роўныя ўмовы для самарэалізацыі, добрыя справы на карысць народа. На прынцыпах узаемапавагі і захавання незалежнасці мы цесна супрацоўнічаем з іншымі грамадскімі арганізацыямі. Члены БРСМ гатовы прыкласці ўсе сілы, выкарыстаць свае здольнасці для таго, каб зрабіць жыццё ярчэйшым і цікавейшым.

Вольга Казіміраўна МЫШКО:

— Важная палітычная падзея XX стагоддзя. Яе, напэўна, яшчэ доўга будуць вывучаць і аналізаваць. Асабіста мне, маім сястры і брату савецкая ўлада дала пуцёўку ў жыццё. Раслі ў звычайнай сялянскай сям’і. І наўрад ці змаглі б атрымаць адукацыю пры царскай уладзе, бо ў бацькоў, хутчэй за ўсё, не было б чым заплаціць за нашу вучобу. Усе трое атрымалі вышэйшую адукацыю. Я закончыла інстытут і Вышэйшую партыйную школу. Працавала першым сакратаром Пастаўскага райкама камсамола, інструктарам Віцебскага абкама партыі, першым сакратаром райкама партыі Лёзненскага раёна, затым там жа — намеснікам старшыні райвыканкама. На любой пасадзе думала і клапацілася пра людзей. Партыя рабіла ўсе захады да таго, каб імкліва развіваліся прамысловасць і сельская гаспадарка, была магчымасць атрымаць бясплатнае жыллё. Маё пакаленне той час нярэдка называе залатым.

Стэфанія Адольфаўна ХОМІЧ:

— У мяне як хрысціянкі негатыўныя адносіны да рэвалюцыі і бальшавікоў. Яны ўсялякімі спосабамі імкнуліся знішчыць веру: ламалі і скідвалі з вежаў храмаў крыжы, разбуралі цэрквы і касцёлы, забівалі святароў і секлі абразы з выявамі святых. 70 гадоў атэізму не прайшлі бясследна ў духоўным плане.

Сцяпан Сцяпанавіч КАСАРЭЎСКІ:

— Кастрычніцкая рэвалюцыя — заканамерны і непазбежны вынік той абстаноўкі, якая склалася да 1917 года ў царскай Расіі. Як доўга яшчэ народ быў бы непісьменным, жыў у галечы? Рэвалюцыя дала свабоду, роўнасць. Многія сцвярджаюць, што, калі б не рэвалюцыя, не было б суверэннай Беларусі. У мяне іншая думка: усё, што маем, беларусы дасягнулі самі, уласнымі сіламі. раецца першая ў Беларусі арт-вёска

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.