Эрудыты — гімназісты

Образование

Пераможцы турніру.
Пераможцы турніру.

У сярэдзіне лістапада прадэманстраваць свае эрудыцыю і кемлівасць старшакласнікам Пастаўшчыны прапанавала раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”. Яна выступіла арганізатарам інтэлектуальнага турніру “Што? Дзе? Калі?”, пляцоўку для правядзення якога прадаставіла гімназія.

Удзел у турніры прынялі сем каманд з СШ №№ 2, 3, 4, 5 райцэнтра, Камайскай сярэдняй школы і гімназіі. У склад кожнай уваходзіла не менш за 6 ігракоў. Каб заваяваць тытул самай інтэлектуальнай каманды, навучэнцам 9—11-х класаў неабходна было адказаць на 30 пытанняў па літаратуры, гісторыі, дакладных навуках, паказаць сваю адукаванасць у іншых галінах ведаў, уменне думаць ла­гічна і гуляць у складзе каманды. Напрыклад, правільны адказ на пытанне “Шамякін сказаў, што гэта трымаецца на далоні, Экзюперы назваў зоркім, Булгакаў, маючы на ўвазе чалавечае, назваў сабачым. Што гэта?” і некаторыя іншыя далі ўсе каманды. А як толькі заканчваўся адведзены на разважанні час, на дапамогу суддзям “выляталі” “ластаўкі” і “стрыжы”, якія спрытна збіралі паперкі з адказамі.

Па выніках турніру найлепшай прызнана каманда гімназістаў “Кеды пазітыву”, якая дала пра­вільныя адказы на палову пытанняў. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды “Рэмень” (СШ №2) і “Фартуна” (СШ №3). Прызёры атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, а ўсе ўдзельнікі — сувеніры.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.