Герасіменка Сяргей Мікалаевіч — дырэктар установы адукацыі “Пастаўскі дзяржаўны каледж”


IMG_9551

С. М. Герасіменка нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Сасноўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Столінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу”, Рэспубліканскі інстытут прафе­сійнай адукацыі па спецыяльнасці “Прафесійнае навучанне”. Два гады адслужыў ва Узброеных Сілах СССР. Пасля службы ў арміі, з 1989 года, працаваў эканамістам сельгаспрадпрыемстваў Лунінецкага раёна, затым — галоўным эканамістам калгаса імя Калініна на Слаўгародчыне Магілёўскай вобласці.

З 1998 года — галоўны эканаміст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пастаўскага райвыканкама, з 2003-га па 2014-ы — выкладчык спецдысцыплін Пастаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага кале­джа сельскагаспадарчай вытворчасці. З ліпеня 2014-га да нядаўняга часу — старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

1 лістапада 2017 года загадам начальніка ўпраўлення адукацыі  Віцебскага аблвыканкама па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі, Віцебскім аблвыканкамам і Пастаўскім райвыканкамам назначаны дырэктарам установы адукацыі  “Пастаўскі дзяржаўны каледж”. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.