Ім ёсць што ўспомніць

Местная власть Общество

IMG_4223

Заўсёды знаходзяць тэмы для абмеркавання  ветэраны працы Аляк­сей Ягоравіч Аліхвер, Рэгіна Норбертаўна Ластоўская, Баляслаў Півусавіч Шылько і старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Францаўна Літ­віновіч (другая справа). У свой час усе яны былі членамі Камуністычнай партыі, унеслі важкі ўклад у развіццё Пастаўшчыны. Аляксей Ягоравіч Аліхвер працаваў інструктарам Пастаўскага райкама партыі, сакратаром партарганізацыі былога саўгаса “Дунілавіцкі” (цяпер “Нафтазаводмантаж-агра”), старшынёй Варапаеўскага пасялковага Савета. Баляслаў Півусавіч Шылько — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У гады яго старшынёўства калгас “Дружба” (ААТ “Камайскі-агра”) быў адным з лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Затым Баляслаў Півусавіч доўгі час узначальваў раённую арганізацыю прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Усё жыц­цё Рэгіны Норбертаўны Ластоўскай звязана са школай. Яна — настаўніца гісторыі. У СШ №2 стварыла музей баявой і працоўнай славы. Ганна Францаўна Літ­віновіч загадвала арганізацыйна-кадравым аддзелам райвыканкама, была кіраўніком спраў райвыканкама. І цяпер яны застаюцца ў гушчыні па­дзей раёна, вядуць работу па патрыятычным выхаванні моладзі.

Фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.