Найлепшыя тэнісісты — у каледжы

Спорт

IMG_9802

11 лістапада ў маладзёжным цэнтры “Юнацтва” прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе. За права называцца першымі ракеткамі спрачаліся 9 каманд.

Спаборніцтвы праводзіліся ў рамках раённай спартакіяды сярод арганізацый, прадпрыемстваў, воінскіх часцей і індывідуальных прадпрымальнікаў. Якасную і напружаную гульню паказалі ўсе ўдзельнікі. Тым не менш, лепш за астатніх гэта атрымалася ў каманд РАНС (3-е месца) і завода “Паставымэбля” (2-е месца). Выдатная фізічная падрыхтоўка, амаль беспамылковая гульня і байцоўскі дух дазволілі ўзняцца на першую прыступку п’едэстала камандзе каледжа. За яе гонар выступалі Анастасія Краміч, Юрый Базільчук і Раман Пасевіч (на здымку). Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.