Пакроўскі кірмаш


517

Дабрачыннасць — наш абавязак перад Богам. Гасподзь заклікае жыць на карысць іншых, дапамагаць адно аднаму, праяўляць чуласць, дабрыню, чалавечнасць, спагаду.

Гэтаму вучацца  наведвальнікі нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Паставах. Дарэчы, не толькі дзеці, але і дарослыя.  Таму не дзіўна, што ўсе яны прынялі актыўны ўдзел у дабрачынным кірмашы, які адбыўся 14 кастрычніка, на Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

З асаблівым нецярпеннем чакалі яго дзеці, рабілі сувеніры сваімі рукамі:  шылі і вязалі цацкі, малявалі карціны, стваралі кошычкі і іншыя прыгожыя вырабы. Дарослыя гатавалі салодкія пачастункі. Можна было паласавацца розным печывам: пірагом, пірожным, булкай, крэндзелем.

Удзельнікі кірмашу засталіся задаволеныя. І невыпадкова, бо ўнеслі сваю лепту ў добрую справу.  Атрыманыя сродкі пайшлі на дапамогу шматдзетным семьям. Шматдзетная сям’я — гэта сапраўдная школа спагадлівасці, даверу, стрыманасці, апора і надзея грамадства.  Але ж гэтыя сем’і найбольш неабароненыя эканамічна, таму былі вельмі ўдзячныя за дапамогу.

Наталля ПРАКАПОВІЧ,

 выкладчыца нядзельнай школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.