Пашана — хлебаробам

Местная власть Сельское хозяйство

 Яўгеній Вішнеўскі, Таццяна Мядзелка, Юрый Татарчук, Аляксандр Федаронак, Аляксандр Курдо, Віталій Смолка і Юрый Гваздоў. Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.
Яўгеній Вішнеўскі, Таццяна Мядзелка, Юрый Татарчук, Аляксандр Федаронак, Аляксандр Курдо, Віталій Смолка і Юрый Гваздоў. Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.

Учора ў Паставах адбылося раённае свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Па традыцыі яно сабрала лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна.

Сем лідараў і чатыры прызёры раённага спаборніцтва ў розных відах палявых работ увайшлі ў склад дэлегацыі, якая прадстаўляла на свяце адкрытае акцыянернае таварыства “Навасёлкі-Лучай”. Першыя месцы прысуджаны: Віталію Смолку (сярод маладых камбайнераў), Алегу Чумакову (хімічная ахова раслін), Уладзіміру Скавародку (унясенне мінеральных удабрэнняў), Юрыю Гваздову (нарыхтоўка кармоў), Андрэю Врублеўскаму (падрыхтоўка глебы), Аляксандру Арлоўскаму (ворыва зяб­ліва), Юрыю Татарчуку (сяўба яравых). На другое месца выйшлі камбайнеры Аляксандр Курдо і Аляксандр Болт (сярод маладых) і аператары зернесушыльных комплексаў Валерый  Макарэвіч  і Руслан Скавародка.

(Справаздачу з мерапрыемства чытайце ў наступным нумары райгазеты.)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.