Разгледжана на пленуме

Местная власть

img_1269

31 кастрычніка адбыўся пленум раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама С. В. Чэпік і яго першы намеснік Г. І. Лютынскі, старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза В. С. Гутараў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая.

Са справаздачай аб рабоце райкама прафсаюза ў бягучым годзе выступіў яго старшыня С. М. Герасіменка, у спрэчках па дакладзе — старшыні прафкамаў адкрытых акцыянерных таварыстваў “Камайскі-агра” і “Навасёлкі-Лучай” Ю. М. Плюта і С. Г. Шапель.

Затым былі разгледжаны пытанні аб вызваленні ад займаемай пасады С. М. Герасіменкі і выбарах новага старшыні райкама прафсаюза. У сувязі з пераходам на новае месца работы С. М. Герасіменка вызвалены ад займаемай пасады. Старшынёй райкама прафсаюза адкрытым галасаваннем выбраны Аляксей Аляксеевіч Філімонаў, які да гэтага працаваў намеснікам начальні­ка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

У заключэнне перад удзельнікамі пленума выступілі старшыня райвыканкама С. В. Чэпік і старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В. С. Гутараў, якія далі станоўчую ацэнку рабоце раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК і паставілі задачы па яе далейшай актывізацыі.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.