Сумаваць не было калі

Образование

-1-638

У канцы кастрычніка ў нашай школе прайшоў тыдзень пачатковых класаў. Падчас яго настаўніцы М. К. Жынь, І. І. Шубко, І. Я. Рыхліцкая, М. І. Бурак падрыхтавалі і правялі шмат цікавых гульняў і конкурсаў. А пра конкурсы вырабаў з прыроднага матэрыялу “Робім самі сваімі рукамі” і аплікацый з геаметрычных фігур нам паведамілі загадзя. Пашчыравалі дзеці і іх бацькі. Усё, што яны нафантазіравалі, з’явілася на выставе ў пачатку тыдня. Затым прайшлі гульня-спаборніцтва “Думай, рашай, мяркуй”, конкурс “Вясёлы матэматык”, які выявіў мацнейшых у першым і другім класах. З гонарам праходжваліся па калідорах першакласнікі і другакласнікі з медалямі на грудзях. Завіталі пачаткоўцы і да дзядулі Чукоўскага — малявалі герояў любімых казак.

Завяршыўся тыдзень вясёлымі стартамі “Моцны, хуткі, спрытны”. “Тыгры” і “Ястрабы” змагаліся не на жарт, але традыцыйна перамагло сяброўства.

Аксана МУРЗІЧ, аб’яднанне па інтарэсах

“Літаратурнае краязнаўства”

 Дунілавіцкай ЯССШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.