Тэрмін падоўжаны

Общество

belreading_720x270

11 кастрычніка ў нашай краіне стартаваў конкурс юных чытальні­каў “Чытаем па-беларуску з  velcom” сярод вучняў сёмых і восьмых класаў школ і гімназій. Абвяшчалася, што яго першы этап завершыцца 30 лістапада. І вось на мінулым тыдні з’явілася вартая ўвагі навіна — тэрмін падоўжаны да 20 снежня. Гэта значыць, у школьнікаў і гімназістаў яшчэ ёсць час праявіць сябе. Для гэтага ім трэба запісаць відэа, на якім яны чытаюць любы твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры і змясціць відэазапіс на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Facebook, Вконтакте, Instagram), а таксама пазначыць запіс афіцыйным хэштэгам конкурсу — #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom

Вынікі першага этапа будуць падведзены 29 снежня і змешчаны на афіцыйным сайце ініцыятара конкурсу. 30 найлепшых чытальнікаў ад кожнай вобласці і Мінска атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у  другім этапе, а яго пераможцы (па пяць ад кожнай вобласці і Мінска) — у трэцім. Вынікі будуць падведзены не пазней за 31 мая 2018 года. Пераможцы другога і трэцяга тураў узнагароджваюцца смартфонамі.

Як паведамляецца, на дадзены час самыя актыўныя — вучні школ і гімназій Гомельскай вобласці. У рэйтынгу гарадоў першае месца ў Мінска — сталічныя школьнікі пакуль лідзіруюць па колькасці відэазапісаў. Другое месца па актыўнасці ў Слаўгародскага раёна Магілёўскай вобласці. Трэці радок займаюць глыбачане. Будзем раўняцца на суседзяў?

 Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.