Тры дыпломы з «Эўрыкі»

Личности

724056

Столькі ўзнагарод прывезлі з VIII навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці,  якая прайшла 11 лістапада на базе ВДУ імя П. М. Машэрава, школьнікі Пастаўскага раёна.

У Віцебск былі запрошаны пяцёра пераможцаў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Глорыя”. Трое з іх вярнуліся дамоў з дыпломамі. Так, дыпломам першай ступені ў секцыі “Грамадазнаўства” адзначана работа 9-класнікаў Лынтупскай ЯССШ Аляксандра Сіманайця і Дзіяны Шымковіч на тэму “Гісторыя Беларусі з даўніх часоў да канца XVIII стагоддзя ў апі­санні савецкага і сучаснага школьных падручнікаў” (навуковы кіраўнік — С. С. Васільеў), якую абараняў Аляксандр. Два дыпломы — другой і трэцяй ступеняў — заваяваны ў секцыі “Геаграфія”. Першы з іх на рахунку 11-класніцы СШ №4 г. Паставы Марыі Гіч — яна з’яўляецца аўтарам работы “Стварэнне інтэрактыўнага турыстычнага атласа Пастаўскага раёна”, якая была напісана пад кіраўніцтвам настаўніцы А. В. Пашкевіч. Другі дыплом належыць 9-класніку Варапаеўскай СШ Мікіту Залецкаму, які разам са сваім педагогам А. А. Гарным даследаваў праблему тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі сістэмы размяшчэння і рассялення насельніцтва нашага раёна.

Навучэнцы, удастоеныя дыпломаў першай і другой ступеняў, у складзе каманды Віцебскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая пройдзе вясной у Мінску. Будзем спадзявацца, што і там работы нашых землякоў не застануцца незаўважанымі.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.