У абмен на цыгарэту

Общество

IMG_7865 1

З 13 па 17 лістапада ў Беларусі праходзіла рэспубліканская антытытунёвая акцыя. У яе рамках на Пастаўшчыне быў праведзены шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Іх асноўная мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы курэння. Нестандартна да вырашэння гэтай задачы падышлі прадстаўнікі БРСМ і Чырвонага Крыжа. У адзін з дзён яны правялі сумесную акцыю на тэрыторыі кале­джа: прапанавалі яго навучэнцам абмяняць цыгарэты на невялікія падарункі.

— У кожнага падарунка свой кошт, — расказвала другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. — Напрыклад, цукерка каштуе 1 цыгарэту, ручка — дзве, а самы дарагі падарунак, флікер, — тры цыгарэты. Акрамя таго, усе юнакі і дзяўчаты, якія вырашылі далучыцца да гэтай акцыі, атрымаюць паветраныя шары і памяткі, як кінуць курыць.  

Таццяна Шахава, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, падкрэсліла:

— Мяркую, што такая акцыя запомніцца юнакам і дзяўчатам лепш, чым фармальныя лекцыі пра шкоду курэння. І калі хоць хтосьці з іх пасля гэтага вырашыць пазбавіцца ад дрэннай звычкі, то наша мэта будзе дасягнута. 

P.S. У гэты день “гандаль” ішоў бойка, увесь тавар разышоўся. Літаральна за хвілін 15 “прадаўцам” удалося “зарабіць” 151 цыгарэту (8 пачкаў). Навучэнцы каледжа ахвотна расставаліся з імі. Шкада толькі, калі не назаўсёды.  

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.