Уручана пуцёўка на абласны этап конкурсу

Местная власть

IMG_4666-1

24 лістапада на базе Цэнтра дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, арганізатарам якога з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

На суд журы — а ў яго склад увайшлі намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце РЦДМ М. Г. Мышко, метадыст гэтай установы Т. І. Шабаціна, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. А. Танана, а таксама першы і другі сакратары райкама ГА “БРСМ” І. А. Каралёва і В. Л. Казлоўская — былі вынесены 19 праектаў. Іх аўтары — навучэнцы 8—11-ых класаў пастаўскіх СШ №№ 2, 3, 4 і 5, гімназіі, Варапаеўскай, Дунілавіцкай, Гуцкай, Навасёлкаўскай, Лынтупскай, Камайскай школ і дзяржаўнага каледжа. Некаторыя ўстановы, як, напрыклад, гімназія і Лынтупская ЯССШ, прадставілі па два праекты, а каледж — ажно шэсць.

Багаццю ідэй маладых вынаходнікаў можна пазайздросціць. Сонечны дыстылятар, двухпоршневы кампрэсар, ультрагукавая пральная машына, універсальны бартавы камп’ютар, рацыянальныя ідэі для сельскай гаспадаркі, выкарыстанне сасны звычайнай у азеляненні горада, стварэнне айкінімічнага слоўніка Пастаўскага раёна — толькі частка з распрацаваных юнакамі і дзяўчатамі ноу-хау. Выбраць сярод іх найлепшы праект аказалася не так проста. Тым не менш па рашэнні журы пуцёўка на абласны этап рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” дасталася навучэнцу Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Аляксею Аўгусціновічу за распрацоўку лічбавага генератара сігналаў. Уручыла яе першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Каралёва. Астатнія юныя вынаходнікі атрымалі сертыфікаты ўдзельніка раённага этапа конкурсу.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.