Ядзіны вочы


2189446

Гэта жанчына з’явілася ў нашай вёсцы ў пачатку 60-х: яе ўзяў у жонкі наш аднавясковец пасля таго, як у агні пажару загінула яго першая жонка. Старэйшыя сын і дачка былі ўжо амаль дарослыя, і Ядзя выхоўвала толькі яго малодшую, Верачку, якая была яшчэ школьніцай. Нарадзіўся і агульны сынок, якога назвалі ў гонар бацькі Васілём.

Ядзя хутка стала сваёй у чужой для яе вёсцы. Разам з усімі працавала ў паляводчай брыгадзе, хадзіла гарачым полуднем даіць карову, вечарам забірала з поля. Чым жа “ўзяла” яна вяскоўцаў? Зычлівым позіркам, ветлівасцю, шчырасцю і адкрытасцю, ласкавым словам, якое знаходзіла для многіх. Заўсёды ўсміхалася пры сустрэчы, што б там ні было ў яе на душы і як бы ні адчувала сябе. Яна не дажыла нават да 70-ці — інсульт.

Гляджу на яе сына — у яго такі ж усмешлівы твар, такі  ж адкрыты позірк. Любуюся яе ўсмешлівымі ўнучкамі  — і зноў бачу яе. Цяпер часта сустракаю ўжо і яе праўнукаў. Нават у іх Ядзіны вочы — такія ж адкрытыя, зычлівыя і шчырыя. І такая ж прыязная ўсмешка. Як добра, што прабабуліна зычлівасць жыве ў наступных пакаленнях!

Аліна ЛАТЫШ,  няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.