З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Общество

img29

Паважаныя работнікі  і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Працу сельскага працаўніка цяжка пераацаніць, бо ад вынікаў, дасягнутых хлебаробамі, жывёлаводамі, механізатарамі, у першую чаргу залежыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Менавіта таму сельская гаспадарка знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі кіраўніцтва рэспублікі і раёна. Сёння з самай шчырай павагай і цеплынёй хочацца выказаць глыбокую ўдзячнасць работнікам палёў і ферм за ўклад у стварэнне харчовай бяспекі і ўмацаванне эканомікі Пастаўшчыны, за вернасць роднай зямлі і сялянскаму абавязку.

Сёлетні год прынёс шмат выпрабаванняў: зацяжная і халодная вясна, дажджлівыя лета і восень не дазволілі атрымаць запланавананы ўраджай збожжавых і зернебабовых, нарыхтаваць багата кармоў. Але вы, паважаныя, імкнуліся выкарыстаць кожную пагодлівую хвіліну, прыклалі шмат сіл і старання, каб на стале ў кожнага з нас былі хлеб, малако і мяса.

Нізкі паклон усім работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую і добрасумленную працу. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дастатку і дабра!

С. ЧЭПІК, старшыня раённага

 выканаўчага камітэта,

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага

 Савета дэпутатаў.

***

Уважаемые аграрии! Дорогие труженики сельского хозяйства!

От всего сердца поздравляем вас с профессиональным праздником! Желаем отличного здоровья, высоких показателей, материального благополучия. Пусть ваш труд окупается впечатляющими результатами, пусть засухи и ливни минуют ваши угодья, а урожай превышает все ожидания. Спасибо вам за нелёгкий труд! С Днём работников сельского хозяйства.

Поставская районная организация

профсоюза работников АПК.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.